Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АГП ПАТРАБУЕ АД БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ АБНАРОДАВАЦЬ ЗЬВЕСТКІ ПРА ГАНДАЛЬ ЗБРОЯЙ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

У гэтай сувязі АГП выказвае спадзяваньне, што МЗС Беларусі будзе гэткім жа шчырым і з суайчыньнікамі. “Нашы людзі ня ведаюць, хто і куды траціць калясальныя сродкі ад гандлю зброяй. Гэта цікавіць настаўнікаў, якім затрымліваюць заробак, цікавіць трактарабудаўнікоў, якіх зьбіраюцца скарачаць, цікавіць пэнсіянэраў. МЗС павінен інфармаваць пра гэта ня толькі міжнародную супольнасьць, але і грамадзянаў краіны”, — лічыць лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Паводле дадзеных з розных недзяржаўных крыніцаў, штогадовы абарот гандлю зброяй складае ў Беларусі ад некалькіх соцень мільёнаў да мільярда даляраў. Крыніцы сьцьвярджаюць, што цягам апошніх гадоў Беларусь уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых экспартэраў зброі. Прадстаўнікі ўладаў гэта абвяргаюць, але дагэтуль не абнародавалі афіцыйных зьвестак.

XS
SM
MD
LG