Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША 22 ТЫСЯЧЫ ЛЯБАРАТОРЫЯЎ ЗДОЛЬНЫЯ ВЫРАБІЦЬ ПАРАШКОВУЮ КУЛЬТУРУ СЫБІРСКАЙ ЯЗВЫ


Радыё Свабода.

Амэрыканская паштовая служба выкарыстала нядаўнія выхадныя дні, каб правесьці дэзінфэкцыю сваіх офісаў, асабліва тых, дзе ўжо былі знойдзеныя споры сыбірскай язвы. Тым часам сыбірская язва была знойдзена яшчэ ў адным паштовым аддзяленьні, у паштовым аддзяленьні Дзярждэпартамэнту ў Вірджыніі, у некалькіх пакоях у Сэнаце.

(Прыгара: ) “Асноўнай тэмай сёньня ў Злучаных Штатах Амэрыкі застаецца пагроза новых біялягічных атакаў. Сапраўды, паштовыя аддзяленьні ў Нью-Джэрсі, а гэта суседні зь Нью-Ёркам штат, праводзяць дэзінфэкцыю ў сваіх памяшканьнях. Споры сыбірскай язвы былі знойдзеныя ў васьмі аддзяленьнях пошты ў штаце. На сёньняшні дзень пяць супрацоўнікаў гэтых аддзяленьняў захварэлі сыбірскай язвай і пад падазрэньнем яшчэ два чалавекі. Толькі з аднаго паштовага аддзяленьня адсюль былі адпраўлены тры канвэрты з антраксам у NBC, у газэту New York Post і сэнатару Тому Дэшлу”.

(Ціхановіч: ) “Ці ёсьць зараз нейкая інфармацыя пра сьледзтва, ці ёсьць людзі, якіх падазраюць у біялягічным тэрарызме?”

(Прыгара: ) “Пра канкрэтных людзей, якіх падазраюць альбо якім высунутыя абвінавачаньні, пакуль не ідзе гаворка. ФБР у гэтыя дні выдала некаторую інфармацыю, зьвязаную з рассылкаю парашку антраксу па пошце. Як паказала расьсьледаваньне, тры згаданыя канвэрты з антраксам, згодна ФБР, адпраўлены адным чалавекам. Падазраюць, што гэты чалавек, зусім магчыма, мог быць зьвязаны з нейкай тэрарыстычнай сеткай, але зусім магчыма, мог дзейнічаць і ў адзіночку, як напрыклад знакаміты Тыміці Маквэй, які падарваў быдынак у Аклахоме. Раней гаварылася пра тое, што тры першыя лісты зь сыбірскай язвай былі адпраўленыя яшчэ да выбухаў ва Ўол Трэйд Цэнтры. Усе яны напісаны адной рукой і былі адпраўлены з паштовых аддзяленьняў у Нью-Джрсі ў акрузе гораду Трэнтан. Сам злачынец можа і не жыве ў гэым раёне, але, як сьцьвярджае ФБР, вельмі добра ведае навакольлі Трэнтану. У адным зь лістоў тэрарыст напісаў: «Час выкарыстоўваць пінАцылін». Слова «пініцылін» напісана няправільна, але, зусім магчыма, гэта зроблена наўмасна».

(Ціхановіч: ) “Узьнікае пытаньне, калі есьць падазрэньні, што чалавек мог дзейнічаць асобна, дык як яму удалося дастаць парашок сыбірскай язвы?»

(Прыгара: ) “Як аказалася, гэта ня так складана. Раней гаварылі, што сухая культура сыбірскай язвы можа быць выраблена толькі у ЗША ці ў Расеі. Можна было меркаваць, што выраб гэтай біялягічнай зброі патрабуе нейкага вялікава фіансаваньня альбо адмысловых унікальных ведаў. А зараз на гэты конт ёсьць новая інфармацыя. Сэнатар Дайн Фенштэйн паведаміла журналістам, што атрымала інфармацыю ад ФБР, што па ўсей краіне існуюць як мінімум 22 тысячы лябараторый, супрацоўнікі якіх могуць вырабіць парашковую культуру сыбірскай язвы. Пры гэтым ФБР таксама заўважае, што абсталяваньне для гэтага можа каштаваць усяго только дзьве з паловай тысячы даляраў. Такім чынам, зараз у пошуках тэрарыста найперш правяраюцца супрацоўнікі лябараторыяў, людзі, якія маглі б самі вырабіць сухую культуру сыбірскай язвы - парашок антракс”.

XS
SM
MD
LG