Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЫЗ “ЭЎРОПА”. ФЭСТЫВАЛЬ ЭЎРАПЕЙСКАГА РАДЫЁ І ТЭЛЕБАЧАНЬНЯ.


Аляксандар Лукашук, Бэрлін

Паўліца распачала міжнародную кампанію за вызваленьне Томіцы. І, калі 13-га верасьня ён выйшаў на волю, яна паслала падзяку калегам-журналістам з 17-ці краінаў: “Вельмі важна ніколі не здавацца, калі ёсьць хаця б найменшы шанец уратаваць адно жыцьцё”.

Спаборніцтвы, якія вядуцца ад 1987 году, вызначаюць, хто ёсьць хто ў сьвеце эўрапейскага радыё і тэлебачаньня. Сёлета да іх далучылася намінацыя “Інтэрнэт”. Нямецкія калегі-радыёжурналісты прадставілі на конкур гадзінную перадачу пад назовам “Вайна, яшчэ вайна”: пра міжнародных карэспандэнтаў, якія вядуць рэпартажы з Косава і Руанды: “калі ўвечары ў гатэлі мне падалі біфштэкс з крывёю, я мог думаць толькі пра лягер уцекачоў-хутту, якіх на вачах супрацоўнікаў ААН і журналістаў армія тутсі растрэльвала з кулямётаў, дабівала прыкладамі, ламала ім каркі.

Партугальскія радыёжурналісты зрабілі перадачу пра тэатар у шпіталі для псыхічна твораў. Запіс рэпэтыцыі п’есы, спэцыяльна напісанай для пацыентаў аднаго з аддзяленьняў. Калегі з польскага радыё дасьледавалі экспэрымэнты з новымі лекамі, якія ў нямецкім горадзе Герліцы праводзяць над дабраахвотнікамі-палякамі. За паўтары тысячы марак людзі прымаюць курс лекаў, якія з часам прыводзяць да сур’ёзных праблемаў са здароўем.

“Я думала, што лекі мне дапамогуць, - тлумачыла адна пані, - ды й сытуацыя фінансавая была цяжкая”.
“Дык пані пайшла за грошы?” – пытаецца журналіст.
“Так”, - пагаджаецца яна.

У Бэрлінскім спаборнітцве бяруць удзел журналісты з Грузіі, Эстоніі, Малдовы, Расеі, Украіны. Зь Беларусі нікога няма, але Беларусь на конкурсе прысутнічае. Брытанская карпарацыя BBC прадставіла сёлета на конкурсе праграму “Перасякаючы кантынэнты”, прысьвечаную Беларусі. Запісы рабіліся ў Менску, Магілеве, беларускіх вёсках.

У падрыхтоўцы гэтай перадачы бралі ўдзел журналісты Беларускай службы Радыё Свабода. Пра гэта – заўтра.
XS
SM
MD
LG