Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Чарнобыльскі шлях”, музыка К.Герашчанкі, словы А.Марачкіна. Выкананьне — А.Сёмін і К.Герашчанка, 2002



Шчыра кажучы, калі б на тое мая воля, у гэты дзень я наагул забараніў бы ўсе канцэрты, усе забаўляльныя мерапрыемствы. Не такі дзень сёньня, не для радасьці ён. А калі так, дык і "Мэлёдыя дня" будзе гучаць адпаведная.

Сёньня адбудзецца ў пэўным сэнсе прэм'ера, прычым прэм'ера, шчыра кажучы, нечаканая. Кастуся Герашчанку многія ведаюць як аўтара-выканаўцу ўласных песень, і ў тым, што ён напісаў музыку да чужых вершаў, нічога дзіўнага няма. А вось тое, што аўтарам тых вершаў выступіў вядомы мастак Алесь Марачкін, для мяне асабіста было сюрпрызам.

Верш пад назваю "Чарнобыльскі шлях" Алесь напісаў два гады таму, але толькі сёлета Кастусь Герашчанка напісаў на гэты верш музыку, а сам твор быў запісаны ў студыі пры ўдзеле самога Кастуся Герашчанкі і вакаліста Алега Сёміна. Вядома, што песьня гэтая публічна яшчэ не выконвалася і шырока прагучыць менавіта сёньня, у рамках праграмы "Мэлёдыя дня". Такім чынам, прэм'ера твору ў зусім не сьвяточны для краіны дзень. "Чарнобыльскі шлях" Кастуся Герашчанкі на словы Алеся Марачкіна.

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG