Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня “Ваявода” С.Ліпеня на верш Л.Дранько-Майсюка. Ансамбль “Сябры”. Альбом “БелКППрЕСсНя”, “Бульба Рэкардс”, 2000



Добрых адносінаў з боку высокага начальства можна дасягнуць з дапамогай розных сродкаў. Аднак лягчэй за ўсё тое зрабіць, калі ты, напрыклад, вядомая артыстка эстрады. Тады і мужны ваявода хутка выкіне белы сьцяг. Прывітаньне!

Здаецца, колькі памятаю сябе, роўна столькі гадоў існуе на эстрадзе і ансамбль “Сябры”. За гэты час музыканты ня толькі пасталелі, але й, апрача розных там ганаровых званьняў, здолелі даволі істотна пашырыць, так бы мовіць, тэрыторыю сямейных уплываў. Анатоль Ярмоленка сёньня ўжо ня толькі бацька, але і дзед. І я аніяк не зьдзіўлюся, калі праз пару гадкоў на сцэне ў адной праграме выступяць дзядуля Анатоль, дачушка Алеся і ўнук...

Зрэшты, пра ягонае імя мы напэўна даведаемся з афішаў ужо хутка. А слухаць мы будзем песьню, якая, мяркуючы паводле зьместу, была напісаная спадаром Ліпенем на верш Леаніда Дранько-Майсюка яшчэ да таго, як Алеся наважылася пайсьці замуж. Песьня тая называецца “Ваявода” і вызначаецца годным увасабленьнем, здаровай такой аранжыроўкай. Язык нават не павернецца назваць тое таннай папсой.

Такім чынам, “Ваявода” ў выкананьні Алесі і зводнага ансамбля вакальна-інструмэнтальных “Сяброў”. Вось такая навіна. Пачуемся!

Зьміцер Падбярэскі
XS
SM
MD
LG