Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ПАПЛЕЧНІКІ СЯМЁНА ДОМАША ЗАКЛІКАЮЦЬ ЯГО ВЕСЬЦІ БАРАЦЬБУ Ў ВЫБАРЧАЙ КАМПАНІІ ДА КАНЦА


Алег Супрунюк, Берасьце

Гэты зварот быў прыняты падчас паседжаньня iнiцыятыўнае групы, якая зьбiрала ў Берасьцейскай вобласьцi подпiсы на карысьць Сямёна Домаша. Чым была выклiкана неабходнасьць прыняцьця звароту — тлумачыць кiраўнiк абласной iнiцыятыўнай групы вылучэньня гэтага палiтыка на маючых адбыцца прэзыдэнцкiх выбарах Рыгор Бакiевiч.

(Бакiевiч: ) "Сацыялягiчныя дасьледваньнi паказваюць, што толькi разам, толькi ўдвох, яны могуць перакрыць электаральнае поле. Гэта ў першую чаргу, левыя, левы цэнтар i частка электарату Лукашэнкi — будзе галасаваць за Ганчарыка. У той жа час нацыянальна сьвядомыя, правыя, моладзь i рэгiёны аддалi сваю перавагу менавiта Домашу. Улiчваючы гэтыя абставiны i тое, што сёньня зь "пяцёркi" засталася толькi двойка, а рашэньне, прынятае 21 лiпеня вельмi многiмi ставiцца пад сумнеў, мы лiчым, што ня маем правы пазбаўляць людзей права выбару. Толькi разам яны могуць атрымаць перамогу. Гэта быў бы мужны ўчынак i з боку аднаго кандыдата, i з боку другога".

Адзначыў Рыгор Бакiевiч.

Тым часам прадстаўнiкi грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" паведамляюць пра шматлiкiя парушэньнi заканадаўства падчас кампанii збору подпiсаў за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнты. Паводле зьвестак назiральнiкаў самая вялiкая колькасьць парушэньняў зьвязана са зборам подпiсаў на карысьць Аляксандра Лукашэнкi. Сябры ягонай iнiцыятыўнай групы зьбiралi подпiсы на прадпрыемствах i ва ўстановах вобласьцi ў працоўны час. Пры гэтым адмiнicтрацыя прадпрыемстваў аказвала цiск на сваiх падначаленых з патрабаваньнямi падпiсвацца толькi за гэтага кандыдата.

Такiя факты зарэгiстраваныя ў Пiнскiм, Кобрыньскiм, Ганцавiцкiм, Лунiнецкiм i Ляхавiцкiм раёнах.

У Баранавiчах прадстаўнiкамi "Незалежнага назiраньня" складзены акт пра парушэньне выбарчага заканадаўства на кiраўнiка фiлii "Прамбудбанку" Марыю Залатухiну i адмiнiстрацыю гiмназii №5, якiя выкарыстоўвалi службовае становiшча падчас збору подпiсаў за Лукашэнку. На заводзе "Атлант" — таксама ў Баранавiчах — тыя, хто падпiсваўся за гэтую кандыдатуру, атрымлiвалi гуманiтарную дапамогу.

Прадстаўнiкi грамадзянскай iнiцыятывы "Незалежнае назiраньне" сьцьвярджаюць, што нават гэтых фактаў дастаткова, каб ЦВК прыняў рашэньне адмовiць Аляксандру Лукашэнку ў рэгiстрацыi падчас цяперашняй прэзыдэнцкай кампанii.
XS
SM
MD
LG