Місія вывучала эфэктыўнасьць выкарыстаньня дзяржаўных рэсурсаў. Паводле вынікаў працы міжнародных экспэртаў, дзяржаўныя выдаткі ў Беларусі складаюць каля 60% сукупнага ўнутранага прадукту.
Спадар Літвак паведаміў, што цяжар непрафэсійнага кіраваньня беларускіх чыноўнікаў мусяць несьці шараговыя падаткаплатнікі. У гэтай сувязі місія Ўсясьветнага банку зьбіраецца даць беларускаму ўраду рэкамэндацыі па скарачэньні дзяржаўных выдаткаў.