Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Шалкевіч. “Шалёная”



У 1996 годзе, калі я езьдзіў у Беларусь з канцэртамі, будучы ў Горадні я нарэшце меў нагоду пазнаёміцца з чалавекам, творчасьцю якога даўно захапляўся – а менавіта з гарадзенскім бардам Віктарам Шалкевічам. Асоба Віктара зрабіла на мяне вельмі вялікае ўражаньне – я ўжо ведаў, што ён таленавіты – але якім ён у кампаніі аказаўся сымпатычным, вясёлым і сапраўды апантаным беларускай ідэяй! Некалькі гадоў пазьней мне зноў удалося спаткацца зь Віктарам, калі ён прыяжджаў у Прагу з канцэртам для чэскай аўдыторыі. Сёньня слухаем адну з маіх улюбёных песьняў Віктара Шалкевіча – “Шалёная”, надзвычай лірычную песьню пра сапраўднае каханьне.

Данчык
XS
SM
MD
LG