Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА - 12 ЧЭРВЕНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звезда”, 1923 год. Допіс Юнака “П’еса са зьместам”:

“Другая беларуская трупа пад кіраўніцтвам Галубка ставіла нядаўна для “Беларускага дома юнацтва” п’есу “Князь Качаргін”. Хоць п’еса і напісаная самім Галубком, аднак зьместу ў ёй няма, калі не лічыць асобных безідэйных, нават пахабных момантаў. Па сакрэце скажу, што гэтая карціна скапіяваная зь беларускай камэдыі “Міхалка”: прызначаецца вясельле; раптам прыяжджае “княгіня” жонка Качаргіна зь дзіцем; пачынаецца скандал. Заслона падае. Цяпер дазвольце запытацца: дзе ж мараль п’есы, да чаго яна вучыць моладзь? Ці ня браць прыклад з “князя Качаргіна”? Моладзь мае з гэтай нагоды ўласнае меркаваньне. Па сканчэньні падлеткі “Беларускага дому юнацтва” выказалі незадавальненьне пастаноўкай такой п’есы”.


“Знамя юности”, 1983 год. Актуальны камэнтар “Кармы — клопат агульны”:

“Важны шлях дасягненьня посьпеху — умелая арганізацыя сацыялістычнага спаборніцтва моладзі на нарыхтоўцы кармоў, эфэктыўная сыстэма маральнага і матэрыяльнага стымуляваньня, дзейснае ідэалягічнае забесьпячэньне гарачай пары. Сьцяг працоўнай славы, які ўздымаецца ў гонар лідэра, апэратыўнае выданьне “маланак” і “баявых лісткоў” з паведамленьнямі пра чарговыя перамогі, расказам пра вопыт найлепшых, яркае выступленьне агітбрыгады на палявым стане, слова прапагандыста — усё гэта ніяк ня дробязі, як лічаць, на жаль, у некаторых камітэтах камсамолу”.


“Народная газета”, 1993 год. А.Ляўковіч, сябар Цэнтральнай Рады Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады:

“Узрушаны прамовай па тэлебачаньню І.Антановіча, у якой ён палохаў нас нейкімі “пагрозамі” з боку суседніх дзяржаў і заклікаў вярнуцца назад за калючку ў імпэрыю, г.зн. уступіць у сыстэму калектыўнай бясьпекі. Яму, бачыце, ужо стала вядома, што прэзыдэнт Рэспублікі Польшча езьдзіць на танку ўздоўж нашай граніцы… Ён, мабыць, ужо напалохаўся, бо заклікае нас схавацца за сьпіну “старэйшага брата”, якому ён апошні час служыў у штабе вядомага расейскага камуніста І.Палазкова. Такая “пільнасьць” былога загадчыка аддзелу ЦК КПБ, былога прарэктара Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КППС, былога члена Палітбюро РКП мяне не зьдзівіла. Як кажуць, старая, зайграная кружэлка па-старому і круціцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG