Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:13 ]  Ад басьнійскіх сэрбаў патрабуюць выдаць злачынцаў


БАНЯ ЛУКА Галоўны пракурор міжнароднага трыбуналу па былой Югаславіі Карла Дэль Понтэ запатрабавала ад лідэраў басьнійскіх сэрбаў перадаць міжнароднаму правасудьдзю ваеных злачынцаў. Сёньня пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам Рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Дэль Понтэ заявіла, што з прычыны нежаданьня кіраўніцтва рэспублікі супрацоўнічаць з гааскім трыбуналам, яна ператварылася ў сховішча для асобаў, якія ратуюцца ад правасудьдзя.
XS
SM
MD
LG