ТЭГЕРАН Іранскія ўлады прызналі, што мелі кантакты з сябрам кіроўнай Рады Іраку Ахмадам Чалябі, аднак Тэгэран лічіць неабгрунтаванымі абвінавачваньні ў шпіянажы на адрас Чалябі, вылучаныя ў ЗША. Паводле МЗС Ірану ані Чалябі, ані іншыя прадстаўнікі кіроўнай Рады Іраку не перадавалі Тэгерану аніякай сакрэтнай інфармацыі, атрыманай у Злучаных Штатах.
Днямі ірацкая паліцыя ў суправаджэньні амэрыканскіх вайскоўцаў правяла ператрус у даме Чалябі ў Багдадзе.