РАФАХ. Ізраіль скарачае сваю вайсковую прысутнасьць у лягеры ўцекачоў Рафах у паласе Газы. Паведамляецца, што частка ізраільскіх вайскоўцаў і танкаў пакінула сёньня раніцаю прымесьці Рафаху. Пры гэтым, як інфармуюць крыніцы ў ізраільскім камандаваньні, частка войскаў застанецца ў Рафаху для працягу апэрацыі, мэтаю якой – ліквідацыя тунэляў, выкарыстоўваных для кантрабанды зброі з Эгіпту. Усяго з аўторка ў паласе Газы звыш 40 палестынцаў загінулі і больш за сотню былі параненыя.
Учора суд у Тэль-Авіве прызнаў палестынскага лідэра Марвана Баргуці вінаватым у тэрарыстычных нападах на ізраільцаў. Канчатковы прысуд у справе Баргуці будзе вынесены 6 чэрвеня. Абвінаваўчы бок патрабуе асудзіць Баргуці на пяць пажыцьцёвых тэрмінаў зьняволеньня – за кожную зь пяці ахвяраў, да забойства якіх, на думку судзьдзяў, палестыстынскі лідэр меў беспасярэдняе дачыненьне. Баргуці – лідэр аддзяленьня групоўкі “Фатх” на Заходнім беразе Ярдану – быў арыштаваны два гады назад.