НЮ ДЭЛІ: Пакістан вітаў заяву будучага прэм’ера Індыі Манмахана Сінга аб імкненьні да сяброўскіх адносінаў з Ісламабадам. Прадстаўнік МЗС Пакістану Масуд Хан адзначыў, што заява Сінга, гэта добры пачатак для абедзьвюх краінаў. Сінг заявіў, што працяг мірнага працэсу з Пакістанам будзе адным з галоўных прыярытэтаў ягонага кабінэту.
“ Мы імкнемся да сяброўскіх адносінаў з нашымі суседзямі, асабліва з Пакістанам. Мы павінны знайсьці шляхі і спосабы пераадоленьня усіх праблемаў, якія ў мінулым былі крыніцай рознагалосьсяў і бедаў у нашых адносінах з Пакістанам. Мы шчыра спадзяемся, што нам ўдасца пераадолець мінулае. Мы павінны глядзець у будучыню з надзеяй”.
Сінг, якія зьяўляецца першым Сікхам на пасадзе прэм’ера Індыі быў міністрам фінансаў, які ўнёс значны ўклад у ажыўленьне эканомікі ў пачатку 90 гадоў.