Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:53 ]  Суд у Страсбуры пастанавіў спагнаць з Расеі 88 тысяч эўра


СТРАСБУР. Эўрапейскі суд правоў чалавека ў Страсбуры здаволіў пазоў Уладзіміра Гусінскага да Расейскай Фэдэрацыі. На думку судзьдзяў, расейскія ўлады незаконна арыштавалі былога галоўнага акцыянэра холдынгу “Мэдыя-мост” і парушылі тым самым некалькі артыкулаў Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека. Суд пастанавіў спагнаць з Расеі 88 тысяч эўра для пакрыцьця судовых выдаткаў Гусінскага. Расейскі прадстаўнік у Страсбуры Павел Лапцеў заявіў, што пастанова суду будзе апратэставаная.
XS
SM
MD
LG