Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:37 ]  Ізраільскія сілы забілі прынамсі 10 палестынцаў


РАФАГ (СЭКТАР ГАЗЫ). Ізраільскія сілы сёньня абстралялі дэманстрацыю палестынцаў у лягеры ўцекачоў Рафаг, забіўшы прынамсі 10 чалавек і параніўшы яшчэ каля 50. Шмат каму з забітых не было яшчэ 18 гадоў. Паводле крыніцаў у палестынскім шпіталі, больш за трыццаць з параненых у крытычным стане. Агенцтвы навінаў са спасылкай на ананімных прадстаўнікоў ізраільскіх сілаў бясьпекі паведамляюць, што ў натоўп патрапіла ракета і снарад з танку. Прадстаўнікі міністэрства абароны Ізраілю выказалі шкадаваньне і заявілі, што ізраільскія сілы не стралялі ў натоўп наўмысна. Палестынскі прэм’ер-міністар Ахмэд Курэй, які знаходзіцца зь візытам у Гішпаніі, разам са сваім гішпанскім калегам Хасэ Запатэрам асудзілі дзеяньні Ізраілю і заклікалі да неадкладнага перамір’я. Прэсавы сакратар Белаг Дому Скот Маклелан выказаў сур’ёзную заклапочанасьць і заклікаў Ізраіль агучыць абставіны сёньняшняга абстрэлу. Палестынскія улады сёньня зьвярнуліся з заклікам да Рады бясьпекі ААН зрабіць захады супраць уварваньня Ізраілю ў Сэктар Газы. Ад учорашняга ранку ізраільскія сілы забілі там больш за 30 палестынцаў.
XS
SM
MD
LG