Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:18 ]  21 траўня з турмы Абу-Грайб вызваляць яшчэ 472 вязьні


БАГДАД.Прадстаўнік амэрыканскіх войскаў у Іраку брыгадны генэрал Марк Кіміт паведаміў, што 21 траўня амэрыканцы вызваляць 472 зьняволеных з турмы Абу-Граіб, якая стала шырока вядомай пасьля скандалу вакол зьдзекаў з іракскіх вязьняў. У мінулую пятніцу з турмы ўжо былі вызваленыя 293 чалавекі. 4 амэрыканскія вайскоўцы, абвінавачаныя ў жорсткім абыходжаньні з іракскімі вязьнямі, заўтра паўстануць перад ваенным судом у Багдадзе.
XS
SM
MD
LG