КАБУЛ: Пасланьнк ААН у Афганістане Жан Арнольт назваў недастаковым зрух гэтай краіны да дэмакратыі. Выступаючы сёньня ў Кабулі ён адзначыў, што дзеля ўсталяваньня трывалага міру неабходна паскорыць працэс разбраеньня ў Афганістане. Паводле пасланьніка ААН, разбраеньне афганскіх паўстанцаў, стварэньне незалежных паліцэйскіх сілаў і нацыянальнай арміі, гэта неабходныя перадумовы трывалай стабілізацыі ў Афганістане.