Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:00 ]  Зьнішчаная сядзіба групоўкі "Ісламскі джыгад"


ПАЛАСА ГАЗЫ. Ізраільскі гелікоптэр сёньня раніцай нанёс удар па дому кіраўніка групоўкі “Ісламскі джыгад” Шэйха Халіла. Ахвяраў няма, гледзячы па ўсім, у доме нікога не было. У выніку другога паветранага ўдару зьнішчаны офіс “Ісламскага джыгаду”. Ёсьць параненыя. Ізраільскае войска пачало знасіць дамы ў населеным пункце Рафах. Войска пашырае мяжу бясьпекі ўздоўж мяжы з Эгіптам, адкуль у Рафах па падземных тунэлях паступае кантрабандная зброя.
XS
SM
MD
LG