ГОРАД ГАЗА. Палестынцы ў Сэктары Газы гавораць, што прынамсі сем чалавек загінулі сёньня ранкам ад ракетнай атакі з ізраільскага верталёта на лягер уцекачоў Рафаг. Паводле ізраільскага войска, мэтай атакі была група ваяўнікоў, якія стралялі па ізраільскіх салдатах.
Ізраільскае войска правяло атаку празь некалькі гадзін пасьля выбуху на поўдні Сэктару Газы, у якім загінулі пяцёра ізраільскіх салдат. Агулам ад панядзелка ў Сэктары Газы загінулі 11 ізраільскіх вайскоўцаў і прынамсі 23 палестынцы.