Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:58 ]  Сэнат ЗША асудзіў зьдзекі ў Іраку


ВАШЫНГТОН Сэнат ЗША аднагалосна ухваліў рэзалюцыю, якая асуджае жорсткае абыходжаньне амэрыканскіх вайскоўцаў з іракскімі зьняволенымі. У дакумэнце ўтрымліваецца заклік прыцягнуць вінаватых да судовай адказнасьці. Рэзалюцыя асуджае “ганебныя дзеяньні” амэрыканскіх вайскоўцаў у турме Абу-Граіб. Сэнат далучаецца да прэзыдэнта ЗША у выказваньні прабачэньняў іракскім зьняволеным, пацярпелым ад прыніжэньняў, і іхнім сем’ям. Аналягічную рэзалюцыі прыняла не мінулым тыдні Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.
XS
SM
MD
LG