Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:54 ]  Партыя Лікуд не падтрымала плян Шарона


Ізраільскі прэм’ер Арыэль Шарон паабяцаў застацца на сваёй пасадзе, нягледзячы на адмову ягонай партыі Лікуд падтрымаць плян Шарона па вывадзе ізраільскіх войскаў і пасяленьняў з палестынскіх тэрыторыяў Газы і Заходняга берага Ярдану. Пад час учарашняга ўнутрыпартыйнага рэфэрэндуму 60 адсоткаў з 190 тысячаў сябраў партыі Лікуд адхілілі прапанаваны Шаронам плян. 40 адсоткаў удзельнікаў рэфэрэндуму падтрымалі яго. Гэтае галасаваньне мае толькі дарадчую сілу. Арыэль Шарон прызнаў сваё паражэньне, але заявіў, што мае намер працягваць кіраваць ізраільскай дзяржавай і ў тым ліку рухаць выкананьне свайго пляна далей. Міністар ўрада Ізраіля Узі Ландау, ацэньваючы вынікі рэфэрэндуму заявіў, што большасьць адхіліла плян, каб не спрыяць тэрарызму: "Вынікі проста паказваюць, што большасьць сябраў партыі Лікуд не зьбіраюцца падтрымліваць плян, які ў аснове сваёй вядзе да патураньня тэрору. Гэта думка большасьці," -- сказаў сябра ізраільскага ўрада Узі Ландау. У Белым доме заявілі, што працягваюць падтрымліваць плян Шарона нягледзячы на неспрыяльныя вынікі рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG