Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:02 ]  Сёньня адбылося пашырэньне Эўразьвязу


Лідэры 25 краінаў пашыранага Эўразьвязу сустракаюцца сёньня ў сталіцы Ірляндыі на саміце з нагоды пашырэньня Эўразьвязу. У Дубліне прайшла цырымонія ўзьняцьця сьцяга Эўразьвязу ля рэзыдэнцыі прэзыдэнта Ірляндыі, якая цяпер з’яўляецца старшынёй Эўразьвязу. Прэм’ер-міністар Ірляндыі Бэрці Агэрн адкрыў урачыстасьці цырымоніяй пад назвай “Малітва за Эўропу” ў дублінскім замку. Ірляндзкі прэм’ер Агэрн заявіў перад пачаткам саміту: "Народам Эўропы, якія сёньня далучаюцца да нас у Эўрапейскі зьвяз, я працягваю руку сяброўства. Ваш дэмакратычны выбар і вашыя асабістыя намаганьні прывялі да сёньняшняй падзеі. Сёньня мы адзначаем трыюмф вашай рашучасьці і непахіснасьці ў пераадоленьні гістарычнай спадчыны,"—сказаў ірляндзкі прэм’ер Агэрн. Сёньня да зьвязу далучыліся восем былых камуністычных краінаў: Чэхія, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Польшча, Славакія і Славенія, а таксама Кіпр і Мальта. Натоўпы людзей сьвяткавалі гэтую падзею мінулае начы ў сталіцах гэтых краінаў. -- гэтак рэагавалі людзі на далучэньне да Эўразьвязу ў сталіцы Эстоніі Таліне. Сёньняшняе пашырэньне Эўразьвязу – самае вялікае за ягоную гісторыю, што налічвае 47 гадоў. Колькасьць краінаў-удзельніц вырасла з 15 да 25, Эўразьвяз стаў адным з самых вялікіх гандлёвых рынкаў сьвету з насельніцтвам у 450 мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG