Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў пра сваю глыбокую агіду фотасьведчаньнямі зьдзекаў над ірацкімі вязьнямі з боку прадстаўнікоў амэрыканскага войска.
Гаворыць Джордж Буш:
" Мне таксама глыбока брыдка, што да ірацкіх вязьняў ставіліся такім чынам. Падобныя адносіны не адпавядаюць прыродзе амэрыканскага народу. Такім чынам мы нічога не робім у Амэрыцы. "
-- сказаў амэрыканскі прэзыдэнт.
Сэксуальнае прыніжэньне вязьняў было зафіксавана на здымках, у сувязі з чым супраць шасьці амэрыканскіх салдат была заведзеная крымінальная справа.