ТБІЛІСІ: Праваахоўныя службы Аджарыі разагналі апазыцыйную дэманстрацыю ў Батумі. Прыблізна паўтары тысячы чалавек патрабавалі ранейшага правядзеньня выбараў і вызваленьня апазыцыйнага дзеяча арыштаванага некалькі дзён таму. Напружанасьць у адносінах паміж Грузіяй і аўтаномнай рэспублікай Аджарыяй-узмацняецца. Прэзыджнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі абяцаў аднавіць палітычны і эканамічны кантроль над Аджарыяй і прыгразіў тамтэйшаму кіраўніцтву судом, калі яно ня выканае загадаў цэнтру. Учора, прадстаўнікі кіруючай у Грузіі кааліцыі запатрабавалі, каб аджарскі лідэр Аслан Абашыдзэ падаў у адстаўку.