Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:10 ]  У Варшаве распачаўся Эўрапэйскі Эканамічны Форум


ВАРШАВА: У сталіцы Польшчы распачаўся Эўрапэйскі Эканамічны Форум. У саміце ўдзельнічаюць кіраўнікі 25 дзяржаваў і ўрадаў, а таксама больш як 700 прадстаўнікоў дзелавых колаў. Удзельнікі абмяркуюць наступствы пашырэньня Эўразьвязу, адносіны паміж Эўразьвязам і краінамі, якія пакуль застаюцца паза ім, а таксама адносіны з НАТО і ЗША. Форум адкрыўся сэмінарам на тэму “ Эўропа прыязная бізнэсу” а таксама на тэму ролі прыватнага бізнэсу ў праектах фінансаваных Эўразьвязам. У Варшаву прыбылі таксама некалькі тысяч антыглабалістаў. Заўтра яны плянуюць правесьці дэманстрацыю пад лёзунгам “ Хопіць глабалізаваць эксплуатацыю, галечу і войны: Глабалізум справядлівасьць”. Антыглабалісты арганізавалі паралельны Эканамічны Форум, "Дні Антыкапіталізму" а таксама Форум Радыкальных Тэатраў. У учорашняга дня цэнтр Варшавы недаступны бяз спецыяльнага пропуску. Парадак на вуліцах забясьпечваюць 13,5 тысяч паліцыянтаў.
XS
SM
MD
LG