Чырвоны Крыж сёньня правядзе тэрміновае паседжаньне ў сталіцы Паўночнай Карэі, прымеркаванае да пераадоленьня наступстваў маштабнага паводле колькасьці ахвяраў і разбурэньняў выбуху цягнікоў у гэтай ізаляванай камуністычнай краіне.
Паўднёвакарэйскія медыі паведамляюць, што да трох тысячаў чалавек маглі загінуць у выніку выбуху, які адбыўся пасьля сутыкненьня двух цягнікоў з нафтай і звадкаваным газам. Трагэдыя здарылася на станцыі Рэнчхон у Паўночнай Карэі непадалёк ад кітайска-карэйскай мяжы.
На станцыі пад час выбуху быў цягнік з кітайцамі.
Урад КНДР абвесьціў надзвычайны стан у раёне трагедыі.
ЗША заявілі пра свой намер дапамагчы пацярпелым у КНДР. Паўдзённая Карэя таксама рыхтуе дапамогу.