Расея наклала вета на праект рэзалюцыі Рады Бясьпекі ААН па Кіпры. Астатнія 14 сябраў Рады выказаліся за.
Праект рэзалюцыі прадугледжваў дадатковыя захады бясьпекі ў выпадку калі грэцкая і турэцкая грамада Кіпра выкажуцца на рэфэрэндуме за ўз’яднаньне вострава. Рэфэрэндум адбудзецца ў суботу.
Расейскі амбасадар Генадзь Гацілаў зазначыў, што рэзалюцыя Рады бясьпекі была б спробай наўпростага ўплыву на ўдзельнікам рэфэрэндуму.
Як паказваюць сацыялягічныя апытаньні большасьць кіпрскіх грэкаў нэгатыўна адносіцца да прапанаванага ААН пляна ўз’яднаньня вострава.
Большасьць туркаў – пазытыўна.