КАНБЭРА Аўстралія ня будзе накіроўваць дадатковыя вайсковыя кантынгэнты ў Ірак. Пра гэта паведаміў прэмьер-міністар краіны Джон Хаўард. Ён аднак дадаў , што тыя 350 аўстралійскіх салдатаў, якія зараз знаходзяцца ў Іраку, застануцца там настолькі доўга, наколькі спатрэбіцца.
Днямі Гішпанія, Гандурас і Дамініканская Рэспубліка абвесьцілі пра вывад сваіх вайскоўцаў зь Іраку – гэта каля 2 тысячаў чалавек.
Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл заявіў, што нягледзячы на гэта, кааліцыя па-ранейшаму застаецца моцнай.