Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:21 ]  Іван Гашпаровіч новым прэзыдэнтам Славаччыны


БРАТЫСЛАВА: Славакі абралі новым прэзыдэнтам краіны былога спікэра парляменту Івана Гашпаровіча. У другім туры выбараў ён набраў 60% галасоў, а ягоны канкурэнт Уладзімір Мэчьяр-40%. Гашпаровіч адзначыў, што ён будзе імкнуцца да паразуменьня з урадам Мікуляша Дзурынды, а таксама да таго, каб інтэграцыя краіны ў Эўразьвяз адбылася гладка. У пачатку красавіка Славаччына далучылася да НАТО, а 1 траўня краіна ўступае ў Эўразьвяз. У адпаведнасьці са славацкай Канстытуцыяй, паўнамоцтвы прэзыдэнта абмяжаваныя. Гашпаровіч заменіць на гэтай пасадзе Рудольфа Шустэра, якога тэрмін заканчваецца ў палове чэрвеня.
XS
SM
MD
LG