Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:12 ]  Новы кампраміс Вялікабрытаніі і Лібіі


Брытанія і Лібія пагадзіліся правесьці супольнае расьсьледаваньне забойства супрацоўніцы англійскай паліцыі каля будынку лібійскай амбасады, якое адбылося 20 гадоў таму. У МЗС Вялікабрытаніі паведамілі, што сьледзтва правядуць пад кіраўніцтвам брытанскага дэтэктыва і лібійскага супрацоўніка паводле лібійскіх законаў. Супрацоўніца паліцыі Івон Флетчэр была забітая ў красавіку 1984 года з акна лібійскай амбасады. Гэты інцыдэнт прывёў да разрыву дыпляматычных адносінаў паміж Лібіяй і Вялікабрытаніяй, якія былі адноўленыя толькі ў 1999 годзе, калі Лібія ўзяла на сябе адказнасьць за выпадак. Паводле лёнданскай паліцыі, мэта цяперашняга сьледзтва – знайсьці вінаватых у забойстве Флетчэр і прыцягнуць іх да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG