Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:14 ]  У Іраку працягваюцца жорсткія баі


БАГДАД. У Іраку ў некалькіх гарадах ідуць зацятыя баі паміж войскамі кааліцыі і мясцовымі ўзброенымі групоўкамі. За апошнія тры дні з абодвух бакоў загінула каля 200 чалавек. Амэрыканскія марскія пехацінцы сёньня занялі горад Фалуджа пасьля цяжкіх начных баёў. Амэрыканская ракета, выпушчаная з гэлікоптэру, патрапіла у гарадзкую мячэць. У горадзе Рамадзі ў сутыкненьнях загінулі найменей 12 амэрыканскіх вайскоўцаў, у горадзе Баакуба зьбіты амэрыканскі ваенны гэлікоптэр.Сёньня ж украінскія войскі, выконваючы просьбу камандаваньня кааліцыі, пакінулі горад Эль-Кут, дзе ўчора адбыліся жорсткія сутычкі, у выніку якіх загінуў адзін украінскі вайсковец. Тым часам, духоўны лідэр ірацкіх шыітаў аятала Алі ас-Сістані скрытыкаваў дзеяньні кааліцыі ў апошніх сутычках з узброенымі шыіцкімі атрадамі і заклікаў абодвы бакі да спакою. Сёньня міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, шўто нягледзячы на рост напружанасьці, сытуацыя ў Іраку ня выйшла з-пад кантролю.
XS
SM
MD
LG