Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  Паводле ЦРУ-аўдыёзапіс другога чалавека ў Аль-Кайдзе-аўтэнтычны


ІСЛЯМАБАД: Пакістанскія ўлады назвалі вартым сьмеху заклік намесьніка Асамы Бін Лядэна да адстаўкі ўраду краіны. На аўдыё-касэце запісаны голас другога чалавека ў Аль-Кайдзе Аймана-Аль-Завахіры, які называе прэзыдэнта Мушарафа “ здраднікам” і заклікае мусульманаў і пакістанцаў адхіліць яго ад улады. Аўдыё-запіс апублікаваны тэлеканалам Аль-Лжазіра супаў з буйнамаштабным наступам на пазыцыі сябраў Аль-Кайды і іхных мясцовых саюзьнікаў у правінцыі Паўдзённы Вазірыстан. Міністр інфармацыі Пакістану Рашыд Ахмэд заявіў, што ўрад пракаментуе заклік лідэра Аль-Кайды толькі пасьля таго, як будзе пацьверджаная аўтэнтычнасьць аўдыёзапісу. Прадстаўнік ЦРУ сказаў у Вашынгтоне, што праўдападобна на касэтцы сапраўды голас Аймана Аль-Завахіры.
XS
SM
MD
LG