Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:56 ]  Аль-Каіда заклікае зрынуць Мушарафа


Арабскі тэлеканал Аль-Джазіра агучыў аўдыёстужку, якая прыпісваецца аднаму з кіраўнікоў тэрарыстычнай сеткі Аль-Каіда Айману аль-Завахіры. Апошні зьвяртаецца да пакістанцаў з заклікам зрынуць прэзыдэнта Пэрвеза Мушарафа, паколькі ён працуе на карысьць Амэрыкі. ЦРУ вывучае аўдыёзапіс з мэтай высьветліць, ці сапраўды ён зроблены аль-Завахіры. Пакістанскі ўрад пакуль ніяк не адкамэнтаваў гэтую стужку. Пакістанскія вайскоўцы другі тыдзень змагаюцца з баевікамі Аль-Каіды ў гарах уздоўж мяжы з Аўганістанам. Не выключаецца, што аль-Завахіры знаходзіцца там жа. Мінабароны ЗША плянуе накіраваць у Аўганістан дадатковыя 2000 сваіх марскіх пэхацінцаў.
XS
SM
MD
LG