Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:17 ]  МАГАТЭ прыняло рэалюцыю па Ірану


Кіраўнічы орган МАГАТЭ сёньня пасьля тыдня кансультацыяў ўхваліў рэзалюцыю адносна ядзерных праграмаў Ірану, у якой Тэгеран паддаецца крытыцы за прыхоўваньне сваіх праектаў узбагачэньня ўрану. Разам з тым МАГАТЭ вітала згоду Ірана на прыезд міжнародных інспэктараў. Сёньня было падпісана адпаведнае пагадненьне. Прэсавы сакратар МАГАТЭ Марэк Гваздзецкі паведаміў, што рэзалюцыя была прынятая без галасаваньня. Учора Іран адклаў плянаваны візыт інспэктараў МАГАТЭ патлумачыўшы гэта набліжэньнем іранскага Новага Году. Новая дата візыту пакуль ня вызначаная. Сёньняшняя рэзалюцыя МАГАТЭ адкладвае пагрозу санкцыяў Рады Бясьпекі ААН супраць Ірану, прынамсі да чэрвеня калі МАГАТЭ зноў разгледзець гэтае пытаньне. Тым не меней іранскае кіраўніцтва расцаніла гэтую рэзалюцыю як прапагандысцкую. У МЗС Ірана заявілі, што Тэгеран не прыме ніводнае новае патрабаваньне МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG