ЗША выказалі пратэст з нагоды затрыманьня амэрыканскага дыплямата ў Сірыі, які сачыў за праваабарончай дэманстрацыяй у Дамаску. Праз гадзіну пасьля затрыманьня дыплямата адпусьцілі.
Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Рычард Баўчэр заявіў, што затрыманьне дыплямата, незалежна ад таго доўгае яно было ці кароткае, з’яўляецца грубым парушэньнем міжнародных нормаў.