Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:18 ]  Падпісаньне часовай Канстытуцыі Іраку адкладзенае


БАГДАД Цырымонія падпісаньня часовай Канстытуцыі Іраку, якая павінна была адбыцца сёньня , ізноў адкладзеная. 5 сябраў Кіроўнай Рады Іраку, якія належаць да шыіцкай грамады, у апошні момант адмовіліся паставіць свае подпісы пад дакумэнтам. Пра прычыны адмовы пакуль не паведамляецца. Цырымонія падпісаньня часовай Канстытуцыі Іраку адкладаецца ўжо другі раз. Першапачаткова яна была прызначаная на сераду, аднак была адкладзеная з прычыны тэрактаў у Багдадзе і Кэрбэле, у выніку якіх загінула 180 чалавек. Сёньня ў Багдадзе ў выніку мінамётнага абстрэлу загінулі тры чалавекі.
XS
SM
MD
LG