Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:36 ]  Апошнія зьвесткі пры выбухі ў Іраку


БАГДАД Сёньня ў ірацкай сталіцы і ў паўдзёным горадзе Кэрбэла адбылася сэрыя моцных выбухаў. Агульная колькасьць загіблых паводле апошніх дадзеных перавышае 143 чалавекі. Паводле амэрыканскага генерала Марка Кімміта ня меньш як тры тэрарысты-самазабойцы зрабілі атакі ў Багдадзе падчас адзначэньня шыіцкага сьвята. У іракцай сталіцы загінула прынамсі 58 чалавек. У Кэрбэле – сьвятым горадзе шыітаў – у сьвяточнай працэсіі зрабіў выбух тэрарыст самазабойца, акрамя таго, працэсія была абстраляная з мінамету. Загінула прынамсі 85 чалавек. Сёньня ж у Багдадзе быў забіты амэрыканскі салдат. Суніцкія, шыіцкія і курдскія палітыкі Іраку рашуча асудзілі тэрарыстычныя напады. Сябра Кіроўнай Рады Іраку Ібрагім Джафары заявіў:"Гэтыя тэракты скіраваныя супраць ірацкага народу і працэсу палітычнага ўрэгуляваньня ў краіне. У той жа час гэта спроба прымусіць ірацкіх сунітаў паверыць у тое, што іх ворагі – шыіты, а шыітаў – бачыць ворагаў у сунітах". Міністар замежных справаў Велікабрытаніі Джэк Стро разглядае выбухі як адказ тэрарыстаў на ўчорашнюю ўхвалу часовай Канстытуцыі Іраку:"Гэта не выпадковае супадзеньне, што гэтыя падзеі адбыліся менавіта ў дзень сьвята шыітаў, а таксама на наступны дзень пасьля таго, як зь Іраку прыйшла добрая навіна пра зацьвяржэньне часовай Канстытуцыі".
XS
SM
MD
LG