Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:34 ]  КНДР замарозіць ядзерныя праекты?


Прадстаўнікі МЗС Кітаю сёньня паведамілі, што Паўночная Карэя пагадзілася замарозіць свае ядзерныя праграмы. Гэтае рашэньне з’яўляецца часткай пакрокавай праграмы да іх поўнага спыненьня. Аб гэтым абвешчана пасьля шасьцібаковых перамоваў у Пэкіне на тэму спыненьня ядзерных праграмаў КНДР. У іх прымаюць удзел дэлегацыі Кітаю, ЗША, Расеі, Японіі, Паўдзённай і Паўночнай Карэі. Кіраўнік расейскай дэлегацыі на перамовах Аляксандр Лусюкоў паведаміў, што Паўночная Карэя прадэманстравала жаданьне спыніць праграмы стварэньня ядзернай зброі, але захаваць цывільныя атамныя праекты. Паўдзённая Карэя, Расея і Кітай паабяцалі КНДР энэргетычную дапамогу ў абмен на спыненьне яе праграмаў ядзернага ўзбраеньня. Раней ЗША, Эўразьвяз і Паўднёвая Карэя рэзка скарацілі сваю энэргетычную дапамогу КНДР пасьля таго, як Пхэньян прызнаў, што ён спрабуе стварыць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG