ЗША абвясьцілі пра зняцьце забароны на паездкі ў Лібію, якія былі ўведзеныя 23 гады таму.
Санкцыі былі ўведзеныя пасьля таго як ЗША парвалі дыпляматычныя адносіны з Лібіяй і абвінавацілі яе ў падтрымцы тэрарызму.
Зьняцьце санкцыяў выклікана згодай Лібіі спыніць свае праекты па стварэньні ядзернай і іншай зброі масавага зьнішчэньня.