Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Сойм Літвы выказаўся за пачатак імпічменту Паксаса


Літоўскі парлямант вырашыў пачаць працэдуру імпічменту прэзыдэнта Раландаса Паксаса, які абвінавачваецца ў парушэньні Канстытуцыі і прэзыдэнцкай клятвы. За гэта прагаласавала 62 дэпутатаў Сойму, 11 было супраць і 3 -- устрымаліся. Паксас аспрэчыў агучаныя на ягоны адрас абвінавачваньні ў сувязях з расейскімі крымінальнымі групоўкамі і адмовіўся добраахвотна пайсьці ў адстаўку. Згодна з працэдурай парлямант павінен ў красавіку канчаткова вызначыць дату разгляду пытаньня пра імпічмент прэзыдэнта.
XS
SM
MD
LG