Аўстралійскія абарыгены мінулага вечара ўзьнялі бунт з-за сьмерці свайго маладога супляменьніка, яны палічылі вінаватым у гэтым сіднэйскую паліцыю і напалі на пастарунак.
Іх змаганьне з паліцыяй ў адным з бяднейшых прыгарадаў Сіднэя цягнулася 9 гадзінаў, сорак паліцыянтаў былі параненыя.
Хваляваньні успыхнулі пасьля сьмерці хлопчыка, які ўцякаючы ад пагоні паліцыі на веласіпедзе, упаў і стукнуўся ў металічны плот.
Паліцыя ж кажа, што патруль за ім зусім не гнаўся, а хлопчык сам страціў кіраваньне веласіпедам.