Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:21 ]  Абдул Кадыр Хан перапрасіў народ Пакістану


ІСЛАМАБАД. Стваральнік пакістанскай ядзернай зброі Абдул Кадыр Хан у тэлевізійным звароце перапрасіў народ Пакістану за свой удзел у перадачы ядзерных тэхналёгіяў іншым краінам. Хан заявіў, што ня меў ніякага дазволу перадаваць сакрэтныя зьвесткі й бярэ ўсю адказнасьць за здарэньне на сябе. Хан быў звольнены з пасады дарадцы прэм’ер-міністра ў мінулую суботу, пасьля таго як пакістанскія ўлады пацьвердзілі, што ядзерныя тэхналёгіі краіны ў 1980–1990-ыя гады былі перададзеныя Ірану, Лібіі й Паўночнай Карэі.
XS
SM
MD
LG