Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:49 ]  Дэлегацыя амэрыканскіх кангрэсмэнаў у Лібіі


ТРЫПАЛІ Дзьве дэлегацыі амэрыканскіх заканадаўцаў праводзяць гэтымі днямі перамовы з лібійскімі афіцыйныя асобамі. Гэта першы падобны візіт пасьля 1969 году, калі ўладу ў Лібіі захапіў палкоўнік Муамад Кадафі. Кіраўнік адной з дэлегацыяў, кангрэсмэн-рэспубліканец Курт Уэлдан адзначыў, што Вашынгтон задаволены тым кірункам, у якім пачала рухацца Лібія. Уэлдан таксама паведаміў, што магчыма, Вашынгтон можа зьняць санкцыі супаць Трыпалі. Нядаўна Лібія абвесьціла, што дабраахвотна адмаўляецца ад распрацоўкі зброі масавага зьнішчэньня і адчыніла свае ядзерныя аб’екты для міжнародных інспэкцыяў
XS
SM
MD
LG