Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:24 ]  Бэйкэр вядзе перамовы ў Эр Рыядзе пра даўгі Іраку


ЭР РЫЯД Адмысловы пасланік прэзідэнта ЗША Джэймс Бэйкэр прыбыў сёньня ў Савудаўскую Арабію. Тэма яго перамоваў з кіраўніцтвам гэтай краіны – скасаваньне ірацкага доўгу. Ірак вінны Савудаўскай Арабіі 28 мільярдаў даляраў. Раней сёньня Бэйкэр правеў перамовы на тую ж тэму з кіраўніцтвам Кувэйту. Пасьля размовы прэмьер-міністар Кувэйту заявіў, што гатовы пачаць перамовы пра дараваньне часткі даўгоў Іраку. Ён аднак падкрэсьліў, што пагадненьне пра гэта павінна быць зацьвержанае міжнародна прызнаным урадам Іраку. Падчас ірана-ірацкай вайны ў 80-х гадох Кувэйт даў Багдаду крэдыты ў памеры 16 мільярдаў даляраў. Агульная зьнешняя запазычанасьць Іраку складае 120 мільярдаў даляраў.
XS
SM
MD
LG