Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:52 ]  Латвія ня будзе купляць зброю ў Расеі


РЫГА. Латыскія ўлады зьбіраюцца сёлета выдаткаваць больш за 10 мільёнаў латаў (каля 19 мільёнаў даляраў) на падтрымку абароназдольнасьці краіны і на закуп узбраеньня. Галоўнакамандуючы збройнымі сіламі краіны Гайдыс Зэйботс паведаміў, што дакладныя памеры выдаткаў яшчэ не вядомыя і што на працягу году гэтая сума можа павялічыцца. Зэйботс зазначыў, што ні сёлета, ні ў будучыні Латвія не зьбіраецца закупаць зброю ў Расеі. Латвійскае войска ужо даўно адмовілася ад расейскага ўзбраеньня, нават звычайная ручная зброя – нерасейскай вытворчасьці, ня кажучы пра больш сур’ёзныя рэчы, - паведаміў галоўнакамандуючы латыскім войскам Зэйботс.
XS
SM
MD
LG