Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:39 ]  Урад Нямеччыны скарачае выдаткі на абарону


БЭРЛІН. Урад Нямеччыны пастанавіў скараціць выдаткі на абарону, – пра гэта сёньня заявіў міністар абароны краіны Пітэр Страк. Паводле ягоных словаў, выдаткі на набыцьцё ўзбраеньняў будуць зьменшаныя на 26 мільярдаў эўра. Плянуецца закрыцьцё ста вайсковых базаў, колькасьць вайскоўцаў будзе скарочаная на 35 тысяч чалавек. Як адзначыў Страк, пастанова аб скарачэньнях прынятая для стварэньня больш прафэсійнага войска.
XS
SM
MD
LG