БАГДАД. Як найменей 6 чалавек былі забітыя, дзясяткі параненыя ў выніку выбуху бомбы ля шыіцкай мячэці ў горадзе Бакуба. Выбуховае прыстасаваньне знаходзілася ў спэцыяльным цыліндры, які быў прымацаваны да ровару. Нападнікі пакінулі гэты ровар непадалёк ад мячэці. Тым часам амэрыканскія вайскоўцы правялі рэйд ў паўночнаірацкім горадзе Тыкрыт, адкуль паходзіць былы дыктатар Садам Хусэйн. Блізу 30 чалавек былі арыштаваныя. У Багдадзе ракетамі быў абстраляны гатэль Аль-Хаят, у якім звычайна жывуць замежнікі.