КАІР. У Эгіпце адбылася жалобная цырымонія ў памяць 148 чалавек, якія загінулі пад час авіякатастрофы. У цырымоніі бралі ўдзел сваякі загіблых, а таксама міністар замежных справаў Францыі Дамінік дэ Вілепэн. Большасьць ахвяраў авіякатастрофы былі грамадзянамі Францыі. Заплянаваныя перамовы Дамініка дэ Вілепэна з прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам.