Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:15 ]  У Грузіі рыхтуюцца да выбараў


ТБІЛІСІ. У Грузіі ідзе рэгістрацыя выбарцаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта ў нядзелю. Пакуль што зарэгістраваныя 1 мільён 740 тысячаў чалавек. Можна будзе прагаласаваць і без рэгістрацыі, паказаўшы адпаведныя дакумэнты. Пасьля апошніх парлямэнцкіх выбараў у лістападзе шмат якія палітычныя партыі заявілі аб непраўдзівасьці сьпісаў выбарцаў. Пратэсты супраць вынікаў тых выбараў прывялі да гэтак званай “рэвалюцыі ружаў”, якая прымусіла прэзыдэнта Грузіі Эдуарда Шэварднадзэ падаць у адстаўку. На цяперашніх выбарах будуць прысутнічаць 450 назіральнікаў з Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе. Акрамя таго чакаецца каля 90 назіральнікаў ад Саюза незалежных дзяржаваў
XS
SM
MD
LG