САФІЯ: Намесьнік прэм’ера Баўгарыі Лідзія Хоўлева паведаміла, што аўторак будзе у краіне днём жалобы. З Іраку маюць быць перавезеныя целы 5 баўгарскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў выніку бомбавага замаху. У сталіцы у аўторак мае адбыцца афіцыйная жалобная цырымонія, а затым целы салдатаў будуць пахаваныя ў сваіх родных мясьцінах. У выніку ўчорашняга замаху, агулам загінулі 19 чалавек, у тым ліку двух тайландцаў і 12 іракцаў. Больш як 180 чалавек, у асноўным іракцы, былі параненыя. 18 зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Прэзыдэнт Баўгарыі Георгі Парванаў заявіў, што ягоная краіна будзе надалей ўдзельнічаць у міратворчай аперацыі ў Іраку.